Патрыятычнае выхаванне (на белорусском языке)
Сутнасць паняцця “нацыянальная самасвядомасць” змяшчае ў сабе любоў да Радзімы, гонар за гістарычныя здзяйсненні народа, пашану да роднай мовы. Агульнапрызнана, што дзейсны фактар патрыятычнага выхавання — нацыянальная і сусветная мастацкая культура, у якой сканцэнтраваны багаты агульначалавечы і ўласна нацыянальны вопыт грамадства.
Літаратура як від мастацтва і форма грамадскай свядомасці ў гістарычнай перспектыве не толькі вобразна адлюстроўвае жыццё народа, яго светаўспрыманне, гісторыка-культурныя асаблівасці, але і ўздзейнічае на духоўны свет асобы, фарміруе яе грамадзянскую пазіцыю і светапогляд. Менавіта таму ў лік асноўных задач урокаў літаратурнага чытання ў пачатковых класах — у адным радзе з інтэлектуальным, эстэтычным, маральным выхаваннем, творчым развіццём вучняў — праграма ставіць і патрыятычнае выхаванне. Яно рэалізоўваецца сродкамі самога прадмета ў працэсе аналізу эстэтычнага зместу тво ра, ні ў якім разе не пераўтвараючы мастацкі твор у дадатак да выхаваўчай гутаркі, нуднага маралізатарства на тэму прачытанага.
Найперш трэба заўважыць, што выхоўваць патрыятычныя пачуцці на ўроках літаратурнага чытання здольны толькі настаўнік, які дасканала ведае нацыянальную класіку, добра арыентуецца ў сучасным творчым працэсе, адчувае гонар за беларускую літаратуру і здольны перадаць гэтае адчуванне дзецям. Такі настаўнік павінен быць перакананы, што беларуская літаратура — вялікая нацыянальная каштоўнасць і яна нічым не горшая за літаратуры іншых народаў свету. У гэтай сувязі прыгадаем словы міністра куль- туры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі: “Мне хацелася б, каб на вуліцах нашай краіны з’явіліся не толькі тыя банеры, якія рэкламуюць касметы- ку, але і тыя, якія рэкамендавалі б перачытаць Караткевіча. Трэба праводзіць інфармацыйную палітыку такім чынам, каб у свядомасці людзей
з’явілася перакананне, што наша культура вельмі багатая, глыбокая, і калі мы, напрыклад, гаворым, што Багдановіч — гэта беларускі Лермантаў, мы насамрэч маем права даводзіць, што Лермантаў — гэта рускі Багдановіч. Трэба гаварыць пра тое, што мы — паўнаважкая частка еўрапейскай культуры”.
Вялікую ролю ў вырашэнні пытанняў патрыя- тычнага выхавання малодшых школьнікаў адыг- рываюць тэматычныя раздзелы падручнікаў па літаратурным чытанні. Добра, што яны маюць выразныя, афарыстычныя назвы: у ІІ класе школ з рускай мовай навучання — “Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю”, “Што ў наро- дзе скажуць, як у вузел звяжуць”, у ІІІ класе — “Мой родны кут! Як ты мне мілы”, у IV класе — “Радзіма мая дарагая”. Творы, на матэрыяле якіх можна вырашаць праблемы патрыятычнага выхавання, ёсць і ў іншых раздзелах. На нашу думку, аналіз кожнага твора, прапанаванага для вывучэння, варта весці такім чынам, каб выхоўваць гонар за беларускую літаратуру, за роднае слова, якое дапамагае пісьменніку выказаць самыя складаныя пачуцці.
Выхаванне пашаны да роднага слова — адзін з важных напрамкаў у выхаванні патрыятызму малодшых школьнікаў. Яго значнасць абумоўліваецца тым, што ў сучасным грамадстве беларуская мова павінна часцей выступаць сродкам камунікацыі. Фарміраванне моўнага светапогляду вучняў, выпрацоўка ў іх духоўных адносін да роднай мовы, заснаваных на разуменні яе зна- чэння, выхаванне пачуцця адказнасці за вымаўленае слова — вось асноўныя напрамкі працы настаўніка па станаўленні нацыянальна свядомай моўнай асобы вучня.
З першых урокаў чытання па тэме пра Айчы- ну вучні павінны засвоіць паняцці “Беларусь”, “Радзіма”, “Бацькаўшчына”, “Айчына”, “краіна”, “беларусы”, “беларуская мова”, “любоўда Радзі- мы”, “гарады і рэкі Беларусі”, “знакамітыя людзі краіны”, якія будуць падмуркам нацыянальнай самасвядомасці. Малодшыя школьнікі вучацца спасцігаць значэнні слоў найперш у канкрэтным тэксце: “А ўсё гэта — і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і вёска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, — усё гэта разам
называецца адным словам — Радзіма. У яе і імя ёсць — Беларусь... Ну а людзі, якія жывуць у Беларусі, гэта значыць мы з табой, называюцца беларусамі” (А. Бадак). Дзеці практыкуюцца ваўжыванні гэтых паняццяў, адказваючы на пытанні настаўніка. А на наступных уроках па іншых раздзелах падручніка настаўнік павінен пазнаёміць сваіх выхаванцаў з паняццямі “беларускія кнігі”, “беларускія пісьменнікі”, “помнікі прыроды Беларусі”, “беларускія казкі, песні, калыханкі, гульні”, “беларускі характар”, “беларускія народныя святы”. У ІІІ класе ўсе гэтыя словы паступова ўваходзяць у актыўны слоўнікавы запас вучняў. Дзеці выкарыстоўваюць іх і без адпаведнай кантэкстуальнай падтрымкі. У настаўніка ўзнікае магчымасць павесці сур’ёзную для гэтага ўзросту раз- мову пра гісторыю Радзімы, чытаючы ўрывак з нарыса У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Пашырэнне паняццяў “Радзіма”, “родная мова” і іншых адбываецца і ў наступны год навучання. Тут настаўнік можа сказаць і пра няпросты шлях мовы, і пра яе заступнікаў, і пра мову як найвышэйшую нацыянальную каштоўнасць.
Як вядома, прынцып пабудовы сучасных беларускіх чытанак сезонна-тэматычны і звесткі пра пісьменнікаў амаль не падаюцца. Па гэтай прычыне, распрацоўваючы планы ўрокаў, на якіх будуць вывучацца творы класікаў беларускай літаратуры, настаўнікі сутыкаюцца з неабходнасцю пазнаёміцца як мага паўней з біяграфіяй пісьменніка, успамінамі пра яго сучаснікаў. Зусяго гэта- га трэба вылучыць звесткі цікавыя, даступныя дзецям, матываваныя зместам уключаных у праграму твораў. Так, на нашу думку, малодшых школьнікаў зацікавілі б асобныя выпадкі з адвакацкай практыкі народнага заступніка Францішка Багушэвіча, якога абвінавачвалі ў “хлапаманстве” нават родныя дзеці, а ён заўсёды заставаўся самім сабою; вучні не застануцца абыякавымі і да грамадзянскага подзвігу Максіма Багдановіча...
У настаўніка павінен быць уласны пункт гледжання адносна таго, ці варта разглядаць на ўроку твор, які не дабаўляе яскравых рыс у выяву нацыянальнага харак- тару беларуса, у якім няма пачуцця гонару за родны край, за прадстаўнікоўнацыянальнай культуры... Карысна засяродзіць увагу на ўрыўку з вядомага эсэ сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова “Мой рада- вод да пятага калена” (вывучаецца па прадмеце “Мая Радзіма — Беларусь”): “Мелі тыя крывічы звычай: калі дасягаў у іх юнак паўналецця, мусіў ён, каб называцца мужчынам, пераплысці хуткую ды глыбокую раку, упаля- ваць тура ці мядзведзя, раскласці ў залеву вогнішча, а таксама распавесці суродзічам аб продках сваіх да пята- га калена... Калі ж не ведаў ён роду свайго, то падлягаў выгнанню, бо род ягоны, а значыцца, зямля бацькоўская яму не дарагія і ён можа ступіць на шлях здрады”.
Тво рам, у якіх з асаблівай выразнасцю прасочваецца пазіцыя пісьменніка-патрыёта, павінна надавацца асаблівая ўвага на ўроках літаратурнага чытання. Тут трэба сказаць, што іншы раз настаўнікам пачатковых класаў не хапае звычайнага гістарычнага і філалагічнага досведу. Спашлёмся на прыклад. У IV класе да нядаўняга часу вывучаўся верш Алеся Гаруна “Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...”.
Ён пачынаецца радкамі:
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся.
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
На працягу некалькіх гадоў студэнтам трэцяга курса ста цы я на ра і нас таў ні кам, якія за воч на ат рым лі ва юць вышэйшую адукацыю, мы задавалі пытанні: “Пра якую волю гаворыць паэт?”, “Чаму ў “аграбленай” хаце?”, “Кім “аграбленай” і калі?” Нажаль, адказы заўсёды былі нездавальняючымі (аж да таго, што гаворка ідзе пра падзеі апошняй вайны). Усё становіцца зразумелым, калі прачытаць поўны варыянттвора, напісаны ў 1910 го- дзе да чатырохлецця “Нашай нівы”, пазнаёміцца з бія- графіяй Алеся Гаруна. Без адпаведнай падрыхтоўкі нас таў нік не змо жа да нес ці да ра зу мен ня вучняў воб- разны змест напісанага ў турме верша Якуба Коласа “Родныя вобразы”, верша Канстанцыі Буйло “Люблю наш край” і інш.
Такім чынам настаўнік, які выхоўвае патрыётаў, павінен пастаянна пашыраць свае веды як па філалагічных дысцыплінах, так і па гісторыі Беларусі, краязнаўстве, этнапедагогіцы, а выхаванне павагі да нацыянальнай класікі — важны складнік патрыятычнага выхавання ў пачатковай школе.
Нельга быць сапраўдным патрыётам, калі не абагаўляеш памятных мясцін роднага краю, калі без пашаны ставішся да людзей, якія ўславілі родную вёску. Займа- ючыся патрыятычным выхаваннем малодшых школьні- каў, настаўнік павінен рыхтаваць у тым ліку і ўлюбёных у родную зямлю даследчыкаў.
Для гэтага не патрэбна адметных навыкаў. Вучням гарадскіх школ настаўнік можа прапанаваць наступ- ныя пытанні і заданні: “Дзе жывуць бацькі вашых таты і мамы?”, “На якой мове яны размаўляюць?”, “Раскажыце пра вёску, у якой адпачывалі летам”, “Як яна называ- ецца?”, “Адкуль пайшла такая назва?”, “Якія прозвішчы маюць людзі, што жывуць у вёсцы?”, “Як называецца бліжэйшая рэчка (возера)?”, “Якія казкі вы чулі ад сва- ёй бабулі?” Трэба памятаць, што для вучняў пачатко- вых класаў радзіма — гэта найперш сям’я, дом, вёска, вуліца. І калі мы не навучым іх з любоўю адносіцца да таго, што побач, то і паняцці “наша Радзіма”, “Беларусь” надоўга, калі не назаўсёды, застануцца ў свядомасці дзяцей толькі гучным словам. У вучняў трэба фарміра- ваць веды аб родным краі і пачуццё павагі да тых мясцін, дзе нарадзіліся і выраслі іх бацькі і дзяды, з якімі звязаны яркія эмацыянальныя ўражанні дзяцей.
Захопленае прыгажосцю дзіця іншым разам імкнецца выказаць сваё захапленне роднай прыродай у вер- шах, казках. Таму сучасны настаўнік павінен дбаць таксама і пра тое, каб падтрымаць у яго жаданне тварыць. Выдатна, калі педагог сам спрабуе свае сілы ў літаратурнай твор часці.
Падагульняючы, яшчэ раз заўважым, што ўрокі літаратурнага чытання заключаюць у сабе вялікія магчымасці ў вырашэнні пытанняў патрыятычнага выхавання. Праз мастацкае слова ў малодшых школьнікаў фарміру- ецца нацыянальная свядомасць, пачуццё гонару за сваю Айчыну, захапленне прыродай і славутымі мясцінамі роднага краю. Іншымі словамі, выхоўваецца пачуццё адказнасці і адданасці сваёй Радзіме.
Источник: М. І. Сянкевіч. "Каб любіць Беларусь нашу мілую..." Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання // Пачатковая школа. - 2012. - №2. - С.